Газ для Беларусі будзе каштаваць 67% ад цаны для Польшчы — “Газпром”

Кошт газу для Беларусі будзе прывязаны да кошту на газ для Польшчы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Газпрома".
Згодна з кантрактам, падпісаным паміж кіраўніцтвам "Газпрома" і ўрадам Беларусі 31 снежня 2006 года, у 2008 годзе кошт на газ павінен скласці 67% ад кошту на еўрапейскім рынку за вылікам транспартных выдаткаў, у 2009 годзе — 80%, у 2010 годзе — 90%.

Да 2011 года кошт на газ для Беларусі дасягне еўрапейскага ўзроўню. У прэс-службе "Газпрома" растлумачылі, што для еўрапейскіх краін кошт "усюды свой", хоць існуе паняцце "сярэднееўрапейскага кошту, але ён не агучваецца".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі