Гатэль Renaissance пра ржавую ваду: Джон Ньюман нам прэтэнзій не выказаў

Гатэль Renaissance пра ржавую ваду: Джон Ньюман нам прэтэнзій не выказаў

Падчас наведвання Мінска вядомы брытанскі музыка Джон Ньюман апублікаваў у сваім Instagram Story відэа, дзе ў ванну набіраецца ржавая вада. Перад канцэртам спявак вырашыў расслабіцца, але, відаць, гэта так і не атрымалася. Wow, something’s not right (ваў, нешта не так), — пракаментаваў ён відэа.

“Я трошкі афігеў, калі ў гатэлі адкрыў кран і палілася жоўтая вада. Што гэта было? Я быў да гэтага ў Казахстане і Туркменістане, там была ў чымсьці падобная сітуацыя. Мы мусім быць шчаслівыя, што ў нашай краіне ёсць чыстая вада”, — падзяліўся перажытым спявак у інтэрв’ю Tut.by.

Скрын відэа (сам ролік аўтаматычна выдаліўся праз суткі пасля публікацыі)

У сваю чаргу, у гатэлі Renaissance, дзе спыняўся Джон Ньюман, адзначылі, што за тры гады такая сітуацыя здарылася ўпершыню:

“Мы не ведаем, што гэта было. Нам жа ваду прадастаўляе горад. Таму адразу, як убачылі, што ідзе ржавая вада, мы звязаліся з адказнай за гэта арганізацыяй. Іх спецыялісты ўзялі замеры і будуць высвятляць, што адбылося. Але з нашага боку тут усё было ў парадку, бо месяц таму мы на выдатна прайшлі аўдыт, які праходзяць усе гатэлі сеткі Marriott”.

Паводле слоў прадстаўнікоў Renaissance, ніякіх прэтэнзій да абслугоўвання Джон Ньюман не прад’яўляў. Нагадаем, брытанскі музыка стаў хэдлайнерам фестывалю А-Fest, які прайшоў у суботу, 12 жніўня ў Лошыцкім парку сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі