Вы тут

Гары Каспараў: Аляксандр Лукашэнка абсалютна "страціў берагі"

Уладзімір Пуцін у чаканні Аляксандра Лукашэнкі / kremlin.ru

Знакаміты шахматыст Гары Каспараў мяркуе, што менавіта з Беларусі могуць пачацца праблемы ва Уладзіміра Пуціна, які так доўга знаходзіцца ва ўладзе ў Расіі. У інтэрв'ю sobesednik.ru ён кажа, што "ніякіх вечных дыктатур не бывае" і РФ чакае "новы перыяд нестабільнасці". "Цяпер ва ўсім свеце трэнд на перамены, на моцную турбулентнасць, усё мяняецца", — працягвае Каспараў. На яго думку, Пуцін "трэнду на перамены... не адчувае, а таму Расію будзе трэсці мацней, чым астатні свет: дзе тонка, там і рвецца".

"І дзе танчэй за ўсё?" — запытаўся журналіст расійскага выдання. "Мне здаецца, у Мінску, — кажа Гары Каспараў. — Лукашэнка выклікаў нянавісць ўсяго грамадства: рэальныя лічбы яго падтрымкі — адсоткаў 15, нават сілавікі далёка не цалкам за яго". Далей шахматыст нагадвае, што Беларусь — "гэта не Лівія — гэта 675 кіламетраў ад Масквы". "Таму падтрымліваць Лукашэнку, які абсалютна страціў берагі, Расія будзе да апошняга — і тут непазбежна натрапіць на выклік, з якім не зможа справіцца", — падкрэслівае Каспараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.