Гарантыі Лукашэнкі: што будзе з “Вагнерам” у Беларусі. Эфір з Цыганковым

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Серада 23 жніўня прынесла шмат цікавых навінаў. З Украіны прыйшлі паведамленні пра захоп у выніку адмысловай аперацыі ГУР расійскага верталёта, а з Расіі прыляцела навіна пра “катастрофу” бізнес-джэта з Яўгенам Прыгожыным і яго ручным нацыстам Уткіным. Вечарам у беларускіх Мачулішчах прызямліўся транспартны самалёт РФ, і з’явілася меркаванне, што ён прыляцеў забіраць расселеных пад Асіповічамі “вагнеранят”…

Што мяняе для Беларусі знікненне з ваеннага і палітычнага поля Прыгожына і ці цягне гэта за сабой вывад “Вагнера” з тэрыторыі нашай краіны? Ці ўспрымаў хоць хто-небудзь сур’ёзна “гарантыі”, якія Лукашэнка даваў вагнераўцам на чале з іх кіраўнікамі? Як знікненне фактару вагнераўцаў паўплывае на сітуацыю з закрыццём мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі