"Гарачая ноч" у Днепрапятроўскай вобласці — 287-я раніца вайны ва Украіне

Наступствы расійскага абстрэлу Нікапальскага раена Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA
Наступствы расійскага абстрэлу Нікапальскага раена Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA

Гэта была "гарачая ноч" у Днепрапятроўскай вобласці, піша кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Па яго словах, "рускія атакавалі вобласць дронамі-камікадзэ, цяжкай артылерыяй і "Ураганамі". Аднак украінскія вайскоўцы збілі ўсе восем варожых беспілотнікаў. Папярэдне, гэта былі "Shahed-136".

Нікапальскі раён сем разоў за ноч абстрэльвалі з "Ураганаў" і цяжкай артылерыі. Людзі не пацярпелі. Але ў самім Нікапалі пашкоджаны да дзясятка прыватных дамоў, гаспадарчыя пабудовы і газаправоды.

Расіяне атакавалі ноччу і Запарожскую вобласць. Па двух грамадах ўдарылі беспілотнікамі і ракетамі С-300, кажа кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух. У адным з населеных пунктаў разбураныя два дамы і яшчэ 8 пашкоджаны. Папярэдне вядома аб трох пацярпелых. Раненні атрымала у тым ліку 15-гадовая дзяўчынка.

"Горячая ночь" в Днепропетровской области — 287-е утро войны в Украине
У выніку расейскага абстрэлу ў Нікапалі таксама пацярпелі некалькі крам, офісныя будынкі і каледж/ @dnipropetrovskaODA

Калі не будзе новых абстрэлаў, Украіна можа вярнуцца да планавых графікаў адключэння электраэнергіі ўжо на гэтым тыдні. Пра гэта напярэдадні заявіў старшыня праўлення "Укрэнерга" Уладзімір Кудрыцкі.

"Гэта будзе магчымым, калі дэфіцыт магутнасці ў энергасістэме будзе зніжаны да такога ўзроўню, калі можна будзе кожныя 4 гадзіны адключаць адну з трох груп спажыўцоў", — сказаў Кудрыцкі. Усе спажыўцы ў кожнай вобласці краіны падзелены на тры часткі. І гэтыя тры часткі па чарзе адключаюцца ад энергазабеспячэння. Нагадаем, 5 снежня расіяне запусцілі па Украіне больш за 70 ракет, было тры хвалі нападаў. З-за расійскага абстрэлу энергетыкі вымушаныя былі зноў ўвесці аварыйныя адключэння электразабеспячэння ва ўсіх абласцях Украіны. Гэта была ўжо 8-я такая масіраваная атака па Украіне. Усяго за апошнія месяцы ад масіраваных нападаў расіян атрымалі пашкоджанні 35% ключавых аб'ектаў магістральных сетак. 70% з іх былі абстраляныя па два і больш разоў, распавядае Нromadske.

Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным відэазвароце распавёў аб сваіх паездках да лініі фронту. Напярэдадні ён быў у Данецкай і Харкаўскай абласцях, уручаў узнагароды вайскоўцам. Учора Украіна адзначала Дзень узброеных сіл.

"Для мяне гонар — правесці ўвесь дзень разам з нашымі абаронцамі", — сказаў Зяленскі. Раніцай ён быў у Данецкай вобласці, размаўляў з байцамі, якія змагаюцца на Сватоўскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і іншых кірунках у Данецкай і Луганскай абласцях. "Быў на Харкаўшчыне — падзякаваў ўрачам, якія ратуюць нашых байцоў. Уручыў узнагароды байцам, якія бралі ўдзел у вызваленні рэгіёну і якія працягваюць выганяць акупантаў з Украіны", — распавёў украінскі прэзідэнт.

Расейцы "засяроджваюць намаганні на наступленнях" на Ліманскім, Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках. На іншых кірунках спрабуюць "утрымаць часова акупаваныя тэрыторыі, засяроджваюць намаганні на падаўленні дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны Украіны, уладкоўваюць абарончыя межы і пазіцыі, вядуць разведку". Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны.

У Генштабе таксама адзначаюць, што на палігонах Беларусі ідзе падрыхтоўка расійскіх падраздзяленняў, і краіна па-ранейшаму працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, дае ёй тэрыторыю і паветраную прастору для нанясення ракетных і авіяцыйных удараў. Але ў той жа час, лічаць ва ўкраінскім Генштабе, сярод беларускіх памежнікаў і вайскоўцаў "расце незадаволенасць дзейнасцю ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі з-за пагрозы ўцягвання Рэспублікі ў вайну".

Тым часам да абвяшчэння новай хвалі мабілізацыі на вайну ва Украіне, верагодна, рыхтуюць расіян. Так лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. Але там таксама мяркуюць, што Маскве гэта наўрад ці дапаможа.

"Міністэрства абароны Расіі можа адначасова навучаць толькі каля 130 000 прызыўнікоў на працягу двухгадовага цыклу прызыву ў мірны час і з цяжкасцю спрабуе падрыхтаваць большую колькасць мабілізаваных мужчын за больш кароткі перыяд", гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

"Горячая ночь" в Днепропетровской области — 287-е утро войны в Украине
Карта баёў у Харкаўскай, Луганскай і Данецкай абласцях 6 снежня 2022 года / understandingwar.org

Германія ўсё ж такі не будзе перадаваць сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot Украіне, як гэтага прасіла Варшава. Іх размесцяць на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта распавёў кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак у Twitter.

"Пасля размовы з кіраўніком Мінабароны Германіі я з расчараваннем прыняў рашэнне адмовіцца ад перадачы ЗРК Украіне. Размяшчэнне Patriot на Захадзе Украіны павысіла б бяспеку палякаў і ўкраінцаў", — лічыць ён. Блашчак таксама адзначыў, што яго ведамства прыступае да працоўных дамоўленасцяў па размяшчэнні нямецкіх сістэм СПА ў Польшчы і падключэнні іх да каманднай сістэмы краіны.

Каля 14,5 мільёнаў еўра на місію Еўрапейскага Саюза па навучанні ўкраінскіх вайскоўцаў вылучае Нарвегія. Гэта першы выпадак у гісторыі ЕС, калі трэцяя краіна (не сябра блока) робіць фінансавы ўклад у Еўрапейскі фонд міра для рэалізацыі праектаў у рамках Агульнай палітыкі бяспекі і абароны ЕС.

"Фінансавая падтрымка з боку Нарвегіі місіі ЕС па ваеннай дапамогі Украіне дасць дадатковы штуршок для падрыхтоўкі і аснашчэння Узброеных сіл Украіны, якія працягваюць смелую барацьбу з расійскай агрэсіяй", — адзначыў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Ён падкрэсліў, што ЕС з партнёрамі будуць працягваць дапамагаць Украіне "усімі магчымымі спосабамі столькі, колькі будзе трэба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі