Гараць Альманскія балоты. Іх тушыць авіяцыя МНС

Гараць Альманскія балоты. Іх тушыць авіяцыя МНС

У Палесскім лясгасе, што на Століншчыне, гараць Альманскія балоты. Як паведамляе МНС у сваім Твітэр-акаунце, у аперацыі па ліквідацыі пажару задзейнічаная авіяцыя — верталёт Мі-8 і самалёт Ан-2.

Буйное ўзгаранне адбылося 24 жніўня на балотах ля вёскі Альманы. Станам на 11.00 суботы плошча ўзгарання складала 100 га. На тушэнні пажару працуюць каля 100 чалавек. Насельніцву нічога не пагражае, бо бліжэйшая вёска знаходзіцца за 6 км.

Тым часам пад Лідай ужо чацвёртыя суткі тушаць пажар на тарфяніках ля вёскі Дакудава 1. Узгаранне ліквідуюць 140 чалавек, задзейнічана 24 адзінкі тэхнікі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі