Вы тут

Ганна Канапацкая зноў прыйшла ў Палату прадстаўнікоў на мыліцах (фота)

Фота Змітра Лукашука

Дэпутатка Ганна Канапацкая прыйшла на пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў на мыліцах. Дэпутатку сфатаграфаваў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Па словах дэпутаткі ад АГП, яна не магла прапусціць абмеркавання Дэкрэта №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". 

Дарэчы, сёлета ў лютым дэпутатка таксама хадзіла на мыліцах: яна паслізнулася, выходзячы з пад'езда, і паламала нагу.