Вы тут

Ганна Бонд: Трусішкі, хутчэй за ўсё, застануцца пры мне і шапачку я надзену

Вядомая беларуская тэлевядучая Ганна Бонд збіраецца прабегчы аголенай па футбольным полі, калі БАТЭ пераможа Барселону. Пра гэта свецкая дзіва напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Допіс набірае папулярнасць, фанаты з радасцю перапошчваюць словы Ганны і раяць пачытаць крымінальны кодэкс.

Еўрарадыё спытала ў Ганны, ці не спужае яе холад і дождж?

Ганна Бонд: Улічваючы, што я пасля бранхіту, то шапачку на галаву адзену і трусішкі, хутчэй за ўсё, застануцца пры мне. Тут будзе залежаць ад атрыманай эйфарыі, ад ліку. Але я спадзяюся на перамогу БАТЭ. Хоць за нічыю я таксама паабяцала прабегчыся топлес.

Еўрарадыё: А ці не баіцеся таго, што міліцыя можа затрымаць і даць штраф, а то яшчэ горш?

Ганна Бонд: Хочацца загугліць і даведацца, што за гэта будзе. Я ведаю, што УЕФА таксама можа жорстка пакараць за такія штучкі. Калі што, буду збіраць подпісы. Галоўнае — мне зараз катам пакласці ежы паболей і вады наліць паболей, калі раптам мяне затрымаюць.

Нагадаем, сёння ў 21.25 на "Барысаў-Арэне" адбудзецца матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Барселонай". 4 гады таму барысаўчане на мінскім стадыёне "Дынама" прайгралі каталонцам 0:5.