Гандлёвая інспекцыя праверыла 4000 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання

Гандлёвая інспекцыя праверыла 4000 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання

У Беларусі Гандлёвая інспекцыя за два гады праверыла каля 4000 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Па выніках яе працы штрафаў выпісана на суму 13,5 млрд рублёў. У тым ліку, у ліпені-верасні 2015-га — 3,6 млрд рублёў (26,6%).

Міністэрства гандлю адзначае, што судовыя органы нашай краіны "жорстка рэагуюць на парушэнні заканадаўства аб гандлі і цэнаўтварэнні". У выніку, суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці вымушаныя "арганізоўваць больш эфектыўную ўнутраную сістэму кантроля за выкананнем правілаў гандлю" (у тым ліку і за тэрмінамі годнасці тавараў).

Мінгандлю таксама інфармуе, што прынятыя меры дазволілі толькі сёлета вярнуць пастаўшчыкам больш за 1,7 трлн рублёў пратэрмінаваных плацяжоў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі