Гамельчукі просяць пракурора праверыць амапаўцаў на дэтэктары хлусні

 Гамельчукі просяць пракурора праверыць амапаўцаў на дэтэктары хлусні

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Гомельскім рэгіёне Віктар Казлоў накіраваў патрабаванне пракурору вобласці Віктару Марозаву. Ён хоча, каб пракурор прымусіў кіраўніцтва міліцыі праверыць супрацоўнікаў АМАПу на дэтэктары хлусні, піша gomelspring.org.

25 сакавіка Казлоў разам з іншымі прафсаюзнымі актывістамі планаваў удзельнічаць у Маршы пратэсту "недармаедаў" у Гомелі. Але па дарозе на прыпынак яго затрымалі амапаўцы Аляксандр Сярдзюк, Раман Курбатаў і Аляксандр Семчанка. Мужчына правёў за кратамі ў ізалятары двое сутак. У рапартах міліцыянты напісалі, што затрымалі Казлова, бо той гучна лаяўся матам на вуліцы і не рэагаваў на заўвагі. Такія ж паказанні яны далі і ў судзе. Суддзя Тамара Застаўнецкая прыцягнула прафсаюзнага актывіста да адміністратыўнай адказнасці.

Аднак насамрэч 67-гадовы мужчына пасля анкалагічнай аперацыі на лёгкіх страціў голас. Ён не можа не толькі крычаць на вуліцы, але і ў паўсядзённым жыцці вымушаны размаўляць толькі шэптам.

Дарэчы, яшчэ 19 красавіка паўтара дзясятка гамельчукоў накіравалі начальніку абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Уладзіміру Захарчуку заяву аб правапарушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі — ілжэсведчанні ў судзе. Праўда, калектыўны зварот да сёння застаецца без разгляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі