Гамельчука, які выказваўся супраць вайны, асудзілі на паўтара года калоніі

Павел Ракоца / фота з яго старонкі "Вконтакте"
Павел Ракоца / фота з яго старонкі "Вконтакте"

Гамяльчук Павел Ракоца, які выказваўся ў сацсетках супраць расійскага ўварвання ва Украіну, асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў прызнаў яго вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Ракоца на сваёй старонцы ва "Вконтакте" актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонка была заблакаваная па рашэнні Генпракуратуры РФ. Як падкрэсліваюць праваабаронцы, менавіта антываенныя выказванні Ракоцы маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.

Гамельчука, які выказваўся супраць вайны, асудзілі на паўтара года калоніі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі