Гамельчука падазраюць у згвалтаванні жанчыны

Гамельчука падазраюць у згвалтаванні жанчыны

Гомельскі гараддзел Следчага камітэта расследуе злачынства супраць палавой недатыкальнасці, паведамляецца на сайце ведамства.

Інцыдэнт адбыўся 28 жніўня 2018 годаў на Рэчыцкім праспекце ў Гомелі. Нецвярозы мужчына напаў на незнаёмую жанчыну, збіў яе і згвалтаваў. Потым мужчына ўцёк з месца злачынства.

Асобу нападніка выявілі праз некалькі месяцаў. Гэта 35-гадовы раней судзімы гамяльчук. Мужчыну затрымалі і ўзялі пад варту. 

Следства мяркуе, што мужчына можа мець дачыненне да іншых злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Таму супрацоўнікі Следчага камітэта звяртаюцца да тых, хто мае звесткі пра супрацьпраўную дзейнасць абвінавачанага, звярнуцца ў Гомельскі гарадзкі аддзел СК асабіста (Гомель, вул. Рабочая, д. 19) або па тэлефонах 59-57-25, (8044) 772-75-45. Ананімнасць гарантуецца.

Гамельчука падазраюць у згвалтаванні жанчыны
sk.gov.by
Гамельчука падазраюць у згвалтаванні жанчыны
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі