Галоўным трэнерам расійскіх байцоў ММА стаў беларус

На гэтай пасадзе яго зацвердзіў прэзідыум канферэнцыі расійскага Саюза ММА, паведамляюць СМІ.





Генадзь Капшай нарадзіўся ў Рэчыцы Гомельскай вобласці ў сям'і вайскоўца. Заслужаны трэнер рэспублікі Беларусь па тайскім боксе. Шмат гадоў служыў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы і рукапашным баі ў атрадзе спецыяльнага прызначэння Беларусі.