Вы тут

Галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Юрый Файкоў адпраўлены ў адстаўку

Юрый Файкоў / hockey.by

Галоўны трэнер хакейнага салігорскага "Шахцёра" Юрый Файкоў адпраўлены ў адстаўку. Яго абавязкі будзе выконваць адзін з яго памочнікаў — Яраслаў Чупрыс, паведамляе hockey.by.

Файкоў кажа, што пра адстаўку яму аб'явілі ў сераду пасля трэніроўкі. "Падзякавалі за добрую працу, за добры вынік на працягу трох апошніх сезонаў, — распавядае 52-гадовы трэнер. — Ну, вырашана нешта памяняць. Вось і ўсё".

У экстралізе "Шахцёр" на 4-м месцы, у шасці апошніх матчах былі чатыры паражэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.