Галоўны трэнер БАТЭ: Паведамленне пра "дамоўны матч" на гульні не адаб'ецца

Прэс-служба УЕФА абвяргае інфармацыю шэрагу СМІ пра расследаванне абставінаў матчу бельгійскага "Андэрлехта" і барысаўскага БАТЭ (у ім беларусы святкавалі "валявую" перамогу з лікам 2:1). Раней паведамлялася пра падазрэнні, што ён быў "дамоўным". Кіраўніцтва БАТЭ просіць УЕФА высветліць прычыны ціску на каманду.
Нагадаем, першай пра скандал напісала балгарская газета "Новинар". Паводле яе звестак, букмекерскія канторы Еўропы прымаюць шмат ставак на лік 2:0 на карысць "Андэрлехта" ў заўтрашняй гульні. УЕФА, нібыта, пагражае, што, калі факт змовы будзе даказаны, абодва клубы будуць дыскваліфікаваныя. Аднак "Прессбол" датэлефанаваўся да прэс-службы УЕФА, і там заявілі, што ніякіх падазрэнняў на гэты конт не маюць і камандам не пагражаюць.

У прэс-службе БАТЭ кажуць, што каманда на інфармацыю пра "дамоўны" матч не зважае, а рыхтуецца да важнага матчу:

"Нармальна ідзе падрыхтоўка, усё ў парадку. Каманда рыхтуецца да гульні ў штатным рэжыме. Галоўны трэнер каманды
(Віктар Ганчарэнка - ЕРБ) сказаў, што ніякім чынам гэта на гульні не адаб'ецца".

Ужо з'явіліся афіцыйныя каментары кіраўніцтва ФК БАТЭ.

Фота - football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі