Вы тут

Галкіпер Міхаіл Карнаухаў сыходзіць з мінскага "Дынама" па ініцыятыве клуба

Міхаіл Карнаухаў​ / IIHF

Брамнік нацыянальнай зборнай Міхаіл Карнаухаў падпісаў кантракт з новакузнецкім "Металургам", які выступае ў ВХЛ. Правёўшы амаль 10 гадоў у "Дынама", ён пакінуў каманду па ініцыятыве клуба.

Спартсмен дэбютаваў у сезоне 2010/11 у складзе "Мінскіх зуброў" у МХЛ. Потым ён рэгулярна выходзіў на лёд у джэрсі "Дынама". За "зуброў" Карнавухаў згуляў 44 матчы ў КХЛ. У дадатак правёў 9 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянатах свету і ў Алімпійскай кваліфікацыі.

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падзякаваў на сваім сайце спартсмена за гульню і пажадаў поспеху ў далейшай кар'еры.

"Міхаілу Карнаухова неабходны новы выклік у кар'еры. Я асабіста абмяркоўваў з ім гэта і параіў знайсці клуб, у якім яго талент атрымаў бы больш магчымасцяў раскрыцца. Мішу трэба цяпер гуляць, гуляць і гуляць", — казаў раней гендырэктар "зуброў" Дзмітрый Баскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.