Галкіпер хакейнай зборнай Беларусі заключыў кантракт на прагляд з "Мінесотай"

Галкіпер хакейнай зборнай Беларусі заключыў кантракт на прагляд з "Мінесотай"

Галкіпер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Кевін Лаланд заключыў кантракт на прагляд з "Мінесотай", хакейным клубам з горада Сэнт-Пол (штат Мінесота, ЗША), які выступае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Лаланд правядзе з камандай зборы, па выніках якіх будзе прынятае рашэнне, ці будзе падпісаны з ім паўнавартасны кантракт, інфармуе сайт хакейнага клуба.

Кевіну Лаланду 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў канадскім горадзе Кінгстан. Выступаў у ніжэйшых лігах паўночнаамерыканскага хакею. З 2010-га гуляў за чэхаўскі "Віцязь", а з 2011-га — за мінскае "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У лютым 2012 года прыняў бларускае грамадзянства. Мінулы сезон Лаланд правёў у складзе ЦСКА, а пасля стаў свабодным агентам.

Адзначым, што Кевін Лаланд выступаў за беларускую зборную на чэмпіянатах свету 2014 і 2015 гадоў.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі