Галасавы памочнік "Аліса" з Яндэкса асвоіць беларускую мову

Галасавы памочнік "Аліса" з Яндэкса асвоіць беларускую мову

Неўзабаве галасавы памочнік Яндэкса "Аліса" неўзабаве пачне гаварыць на беларускай, украінскай і казахскай мовах. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на расійскую газету "Ведомости".

Паведамляецца, што Яндэкс плануе навучыць памочніка мовам краін СНД, бо там Яндэкс мае вялікую аўдыторыю. Выхад нерускамоўных версіяў "Алісы" можа адбыцца ўжо ў 2019 годзе. Ёсць звесткі, што пакуль што плануецца выхад беларуска, украінскай і казахскай версіяў "Алісы".

Афіцыйны прадстаўнік Яндэкса Мацвей Кірэеў пацвердзіў, што перавод "Алісы" на іншыя мовы разглядаецца, але цяпер кампанія сканцэнтраваная найперш на рускай. Дакладных планаў пераводу "Алісы" ён не назваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі