G7 і Украіна падпісалі дэкларацыю аб вайсковай дапамозе і гарантыях бяспекі
![Падчас віленскага саміту / ELTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukraina-1207.jpg.webp?itok=hWbs7eNK)
Падчас віленскага саміту / ELTA
Краіны G7 і Украіна падпісалі дэкларацыю аб вайсковай дапамозе і гарантыях бяспекі. Пра гэта кіраўнікі дзяржаў абвясцілі пасля заканчэння саміту NATO у Вільні, перадае Бі-Бі-Сі.
У гэтым дакуменце краіны "Вялікай сямёркі" ўзялі на сябе абавязак забяспечваць абароназдольнасць і бяспеку Украіны на аснове доўгатэрміновых двухбаковых пагадненняў.
Каментуючы гэтую дэкларацыю, Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская дэлегацыя "вязе дадому важную перамогу ў сферы бяспекі". На яго думку, дэкларацыя дае абсалютна новыя магчымасці гарантый бяспекі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.