Фюле: Мінск ведае, што трэба зрабіць для партнёрскіх адносінаў з Еўрасаюзам

Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства Штэфан Фюле 28 траўня на паседжанні Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранэст).



Разам з тым, кажа Фюле, еўраструктуры шукаюць шляхі для развіцця дыялогу з уладамі ў Мінску ў рамках палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння. Таксама Фюле, як перадае БелаПАН, згадаў пра ініцыятыву "Дыялог пра мадэрнізацыю", заснаваную Еўрасаюзам і грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.



Па словах еўрачыноўніка, 2013 год стане вырашальным для Усходняга партнёрства. Рашэнні, якія будуць прынятыя на лістападаўскім саміце ў Вільні, вызначаць далейшыя крокі, мяркуе Фюле.



Нагадаем, сесія Еўранэста праходзіла ў Брусэлі 28—29 траўня. Дэпутаты Еўрапарламента і краін — чальцоў Усходняга партнёрства абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку сітуацыю ў Беларусі. Ад Беларусі ў паседжанні Еўранэста ўдзельнічалі толькі прадстаўнікі апазіцыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі