Вы тут

Фядута расказаў, што для яго з'яўляецца катаваннем у камеры СІЗА КДБ

Аляксандр Фядута / З архіву Еўрарадыё

Аляксандр Фядута даслаў ліст з СІЗА КДБ у рэдакцыю газеты "Народная воля" чарговы ліст. Раней ён пісаў, што сапраўды дае паказанні і яго не катуюць. Цяпер жа ўсё ж піша пра "катаванні".

"Пісаць аб беларускім тэлебачанні не хочацца, — піша ў лісце Аляксандр Фядута. — Хоць гляджу яго кожны вечар. Гэта адзіная форма катавання, якая ўжываецца да мяне".

Нядаўна Фядуту перавялі ў камеру, у якой ён сядзіць разам "з адным вядомым фінансістам". Па яго словах, ён ратуецца ад прапаганды на ТБ выключна чытаннем кніг і размовамі з сукамернікамі.

Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута абвінавачваецца ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". У красавіку ён быў затрыманы ў Маскве і вывезены ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка заявіў аб раскрыцці дзяржперавароту і рыхтаванага замаху на яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.