Фядута пра Плошчу: У трэцяй кнізе ўспамінаў я напішу ўсё, што ведаю і думаю

Фядута пра Плошчу: У трэцяй кнізе ўспамінаў я напішу ўсё, што ведаю і думаю

19 снежня спаўняецца шэсць гадоў з дня Плошчы-2010. З гэтай нагоды Еўрарадыё запрасіла ў сваю студыю людзей, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Сярод іншых госцем Еўрарадыё стаў Аляксандр Фядута, які падчас кампаніі 2010-га года працаваў у штабе Уладзіміра Някляева:

"Я лічу, што гісторыю трэба памятаць і ведаць добра. Калі мы забудземся пра тыя падзеі, якія былі шэсць гадоў таму, то што мы будзем памятаць?"

"У 2010-м годзе ўпершыню пасля Чарнобыльскага шляху 1996-га года на вуліцы Мінска выйшла больш за 50 тысяч чалавек. Каб сказаць, што яны не жадаюць жыць так, як ім кажа улада".

"Лукашэнка спалохаўся. Таму што ён памятаў, як абрынулася ўлада камуністычнай партыі Беларусі".

"Капаць? Навошта? Вы што, труну збіраецеся закапаць? Тыя падзеі трэба аналізаваць... Трэба, каб усе кандыдаты селі за адзіны стол і пачалі размаўляць. Але не ўсе, хто пасля выйшаў з турмы, пагадзіліся размаўляць адзін з адным".

"Я паспрабаваў зрабіць рэканструкцыю тых падзей, якія адбываліся на працягу апошняга тыдня перад выбарамі... Каб зразумець, ці была правакацыя звязаная з нашым планам".

"Дагэтуль існуе адзін штаб, кіраўніцтва якога наогул не збіраецца нічога ні з кім абмяркоўваць... Я не скажу вам, што гэта за штаб".

"Біццё шкла ў вокнах Дома ўраду было правакацыяй, спалучанай з эмоцыямі людзей. Пэўная частка дэманстрантаў вырашыла, што такім чынам трэба дзейнічаць".

"Тое, што маршрут Някляева быў зменены, для мяне таксама стала нечаканасцю. Я цяпер сказаў дастаткова, каб стала зразумелай мая пазіцыя".

"Я напішу трэцюю кнігу сваіх успамінаў. І там я напішу ўсё, што ведаю і што думаю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі