Вы тут

10 гадоў " Плошчы-2010 — адной з самых масавых беларускіх акцый пратэсту

Плошча-2010 / TUT.by

Сёння роўна 10 гадоў споўнілася "Плошчы-2010" у Мінску. Пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сталіцы прайшла акцыя пратэсту, якую разагналі сілавікі. Паводле розных ацэнак, на вуліцы выйшлі ад 15 да 40 тысяч чалавек. Да жніўня 2020 года гэта была адна з самых масавых акцый пратэсту ў Беларусі.

У 2010 годзе, паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандр Лукашэнка набраў 79,65%. Сярод іншых дзевяці кандыдатаў больш за ўсё атрымаў Андрэй Саннікаў — 2,43%.

На Кастрычніцкай плошчы на акцыю пратэсту сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, якія затым прайшлі па праспекце Незалежнасці да Дома ўрада. Пратэстоўцаў разагналі, затрымалі каля 700 чалавек. Яшчэ да абвяшчэння вынікаў выбараў адбыўся напад на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і яго каманду. Збітага Някляева павезлі ў бальніцу, адкуль яго пасля забралі ў СІЗА КДБ. Агулам затрымалі 7 кандыдатаў у прэзідэнты. Па справе аб "масавых беспарадках" асудзілі паўсотні чалавек. Апошнія з палітвязняў выйшлі на волю ў канцы лета 2015-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.