Сёння ўгодкі Плошчы-2010 ў Мінску

Сёння ўгодкі Плошчы-2010 ў Мінску

Споўнілася дзевяць гадоў Плошчы 2010 года ў Мінску. Пасля аб'яўлення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сталіцы прайшла масавая вулічная акцыя, якую разагналі сілавікі.

Паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандр Лукашэнка набраў 79,65% (апазіцыя ў яго перамогу ў першым туры не верыла), сярод іншых дзевяці кандыдатаў найбольш атрымаў Андрэй Саннікаў — 2,43%. На Кастрычніцкай плошчы на акцыю пратэсту сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, якія пасля прайшлі па праспекце Незалежнасці да Дома ўраду. Там пратэстоўцы былі разагнаныя, затрымалі сотні людзей (каля 700 чалавек). Яшчэ да абвяшчэння вынікаў выбараў адбыўся напад на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і яго каманду. Збітага Някляева завезлі ў бальніцу, адкуль яго пасля забралі ў СІЗА КДБ. Агулам былі затрыманыя 7 кандыдатаў у прэзідэнты — лічба, вартая кнігі рэкордаў. Па справе аб "масавых беспарадках" былі асуджаныя паўсотні чалавек. Апошнія з палітвязняў выйшлі на волю ў канцы лета 2015-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі