Футбольны клуб "Крумкачы" адмовіўся ад выступлення ў першай лізе беларускага чэмпіянату і не будзе праходзіць ліцэнзаванне. Для ўдзелу ў ёй не ўдалося знайсці патрэбнага фінансавання. У выніку ў будучым сезоне "Крумкачы" збіраюцца паўдзельнічаць у Мінскім дывізіёне другой лігі. З адпачынку каманда выйдзе ў сярэдзіне лютага, паведамляе krumkachy.com.
"Мы хацелі захаваць каманду і паспрабаваць свае сілы гэтым складам на якасна новым узроўні, — кажа дырэктар "Крумкачоў" Алег Давідовіч. — На жаль, не ўсё вырашаецца спартыўнымі дасягненнямі і майстэрствам".
Давідовіч падкрэсліў, што ў новым сезоне будзе стварацца новая каманда.