Футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам
![Футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_39f2aee1fea61b7f43258026006fb13d_322148.jpg.webp?itok=NDRtvjkU)
У панядзелак, 10 кастрычніка, футбольная зборная Беларусі сустрэнецца з Люксембургам. Адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Як вядома, у папярэднім туры беларусы прайгралі ў гасцях галандцам — 1:4, а люксембуржцы дома саступілі шведам — 0:1. Галоўны трэнер нашай зборнай Аляксандр Хацкевіч спадзяецца на перамогу і наракае на кепскае надвор'е — моцныя дождж і вецер, якія прагназуюцца на сёння. А галоўны трэнер гасцей Люк Хольц заявіў, што яго каманда прыехала ў Беларусь з адзінай мэтай — перамагчы.
Сёння таксама ў нашай групе А згуляюць зборныя Швецыі і Балгарыі, Галандыі і Францыі.