Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў другі круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
![Футбалісты мінскага "Дынама"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/dynama-1607.jpg.webp?itok=O2MdnEm3)
Футбалісты мінскага "Дынама" / ФК "Дынама-Мінск"
Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў другі круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
16 ліпеня мінская каманда гуляла ў гасцях у Ерэване матч у адказ. Першая сустрэча завяршылася ўнічыю — 0:0.
Перамогу дынамаўцам прынёс на 90-й хвіліне Аляксей Гаўрыловіч, які выканаў пенальці і не прамазаў.
Наступным сапернікам мінчукоў будзе пераможца пары "Лудагорац" — "Дынама-Батумі".
Дарэчы, сённяшнюю гульню дынамаўцы правялі ў чорных павязках — на знак жалобы па Міхаілу Вергеенку. Пра смерць легендарнага брамніка і трэнера "Дынама" стала вядома якраз сёння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.