Футбалісты брэсцкага "Руха" ў выхадны ездзілі збіраць камяні на полі пад Пінскам

Футбалісты брэсцкага "Руха" ў выхадны ездзілі збіраць камяні на полі пад Пінскам

Незвычаны спосаб матывацыі гульцоў выкарысталі ў брэсцкім футбольным клубе "Рух". У каманды ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе былі тры нічыі запар. І атрымалася дзіўная сітуацыя, калі брэсцкае "Дынама", значная частка гульцоў з якога перайшла ў "Рух", знаходзіцца сярод лідараў, а дружына Кірыла Альшэўскага — у сярэдзіне турнірнай табліцы.

І ў выхадны дзень футбалісты паехалі... прыбіраць камяні з палёў у Пінскім раёне. І працавалі там некалькі гадзін. Ужо ў наступным паядынку хлопцы з "Руха" перамаглі ў гасцях "Іслач" (1:0). "Хтосьці ў царкву ездзіць, свечкі ставіць, а мы вырашылі з'ездзіць у калгас",сказаў "Т..." спартыўны дырэктар клуба Сяргей Прысяжнюк. Паводле яго слоў, гэта было "каманднае рашэнне", "ідэя ўсяго калектыва". І нават легіянеры нармальна аднесліся да працы на нефутбольным полі, запэўнівае Прысяжнюк.

"Т..." не выключае, што насамрэч ідэя пазбіраць камяні можа належыць гаспадару "Руха" бізнесмену Аляксандру Зайцаву. Ён нібыта "хацеў паказаць гульцам, як зарабляюць грошы звычайныя беларусы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі