Вы тут

Футбалісткі "Мінска" перад гульнёй падтрымалі арыштаваную аднаклубніцу

Перад пачаткам матчу / Скрыншот з трансляцыі АБФФ

Футбалісткі "Мінска" перад гульнёй чэмпіянату Беларусі з "Віцебскам" падтрымалі арыштаваную аднаклубніцу Ульяну Асаулу. Падчас выканання гімна брамнік каманды трымала ў руках яе футболку з нумарам 2. 18-гадовая Асаула за ўдзел у акцыі пратэсту была асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе "Трыбуна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.