Футбаліста “Ашмян” жорстка збіла невядомая “група захопу”

Футбаліста “Ашмян” жорстка збіла невядомая “група захопу”

23-гадовы футбаліст Сяргей Булынёнак, які гуляе за ФК “Ашмяны” з першай лігі, 2 ліпеня быў жорстка збіты пасляя матчу 11-тура чэмпіянату Беларусі. Яго каманда гуляла са сталічным “Лучом”.

Як распавёў футбаліст парталу TUT.by, пасля гульні ён ехаў на машыне дадому, у салоне было яшчэ чатыры чалавекі. Пад Ашмянамі іх спынілі два аўтамабілі, з якіх выскачылі пяцёра моцных хлопцаў у масках. Яны выкінулі з салона Сяргея і яго спадарожнікаў і пачалі збіваць.

Пры гэтым нападнікі заявілі, што спартсмен удзельнічаў у дамоўленым матчы, вынік якога нібыта быў узгоднены з нейкім літоўскім замоўцам. Затым хлопца паставілі перад камера  й і запатрабавалі прызнанняў. Пасля гэтага яго павезлі ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Мінску і Мінскай вобласці.

Там Сяргея Булынёнка дапыталі і ён сказаў, што не ведае ні пра якія дамоўленасці з літоўцамі пра вынік матчу. Уначы яго адпусцілі.

Медыкі канстатавалі ў футбаліста змяшчэнне сківіцы, пералом скулы і косткі пад вокам. У лякарні яму сказалі, што спатрэбіцца аперацыя.

Таксама стала вядома, што ў той дзень затрымалі яшчэ і футбалістаў “Луча”, паводле падобнага абвінавачання. Паводле Булынёнка, ва ўпраўленні яму паведамілі, што яго затрымала “група захопу”, нанятая праваахоўнікамі і яе дзеянні не могуць кантраляваць.

Матч “Ашмяны” — “Луч” скончыўся з лікам 3:3, прычым цягам сустрэчы “Ашмяны” вялі з розніцай у два мячы (2:0, 3:1), але не ўтрымалі перамогу і прапусцілі трэці гол на 82-й хвіліне з пенальці.

Збіты сілавікамі Булынёнак выйшаў у гэтым матчы на замену на апошняй 90-й хвіліне пры ліку 3:3, які не змяніўся ў астатні час.

У прэс-службе МУС TUT.by паведамілі, што па факце жорскага затрымання футбаліста вядзецца праверка. Па яе выніках будуць вызначаныя правамернасць затрымання і дзеянняў праваахоўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі