Футбаліст "Шахцёра": людзі не ўспрымаюць словы Лукашэнкі пра каранавірус усур'ёз

Футбаліст "Шахцёра": людзі не ўспрымаюць словы Лукашэнкі пра каранавірус усур'ёз

Замежныя выданні працягваюць пісаць пра футбольны чэмпіянат Беларусі, які працягваецца падчас пандэміі каранавіруса. Аўстрыйскае выданне Krone Zeitung паразмаўляла на гэтую тэму з аўстрыйскім легіянерам салігорскага "Шахцёра" Дарка Бодулам.

Бодулу 31 год. Ён — ураджэнец Сараева, мае харвацкае паходжанне. У Салігорск перабраўся летась, а перад тым некалькі гадоў гуляў у Расіі.

"Калі мы даведаліся, што ліга стартуе, гэта быў цяжкі ўдар, — кажа футбаліст. — Гэта быў шок. Мы, гульцы і звычайныя людзі, усе, хто сочаць за навінамі [пра каранавірус], ведаем, што робіцца ў Еўропе. Але мы не можам нічога змяніць".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў сітуацыю з каранавірусам "псіхозам", казаў, што "свет звар'яцеў", раіў аберагацца ад вірусаў трактарам і саўнай. А яшчэ ён выказаў меркаванне, што калі ўдасца пратрымацца да 19 красавіка, то "жыць будзем". Аўстрыйскія журналісты спыталі ў Бодула, што ён думае пра гэта.

"Яму падабаецца граць біг-боса, — кажа Дарка Бодул. — На шчасце, людзі не ўспрымаюць яго словы ўсур'ёз".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі