Футбаліст пісаў заяву, каб яго не пускалі ў казіно ў Беларусі

Футбаліст пісаў заяву, каб яго не пускалі ў казіно ў Беларусі

Футбаліст пісаў заяву, каб яго не пускалі ў казіно ў Беларусі. Гулец гродзенскага “Нёмана” Філіп Рудзік у інтэрв’ю by.tribuna.com распавёў пра тое, як адпачываў у мінулыя гады. Рудзік — расіянін, ураджэнец Санкт-Пецярбурга, яму 30 гадоў. У 2011-2013 гадах ён выступаў за БАТЭ.

Філіп Рудзік прызнаўся, што ён азартны чалавек, нярэдка хадзіў у казіно і для яго “гэта была рэальная праблема”. “Часам выйграваў буйныя сумы, але гэта былі адзінкавыя выпадкі, — расказвае футбаліст. — Я моцна не заганяўся. Разумеў, што з заробку грошы зноў будуць. Але пару гадоў таму я завязаў, напісаў заяву пра тое, каб мяне не пускалі ў ігральныя ўстановы. І былі выпадкі, калі мяне не пускалі”.

Па словах Рудзіка, насамрэч многія футбалісты бываюць у казіно, але “афішаваць гэта ніхто не хоча”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі