Вы тут

Фуршэт на прэс-марафоне Уладзіміра Зяленскага абышоўся амаль у $7000

Ілюстрацыйнае фота / kak-zarabotat-v-internete.com

Дзяржаўнае кіраванне справамі атрымала рахункі за паслугі рэстараннага абслугоўвання падчас 14-гадзіннага прэс-марафона прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Сустрэча з журналістамі праходзіла ў Кіеве 10 кастрычніка. Гутарка абышлася ў больш чым 170 тысяч грывень (амаль 7 тысяч долараў), паведамляе UNN 18 кастрычніка.

Інфармацыя аб аплаце іншых паслуг падчас прэс-марафона пакуль не паступала.