Вы тут

Зяленскі ідзе на рэкорд: на яго прэс-марафон прыйшло больш за 300 журналістаў

Зяленскі на прэс-марафоне / Reuters

10 кастрычніка ў Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праводзіць прэс-марафон. На яго прыйшло больш за 300 украінскіх і замежных журналістаў (заявак было значна больш — каля тысячы). Яны размаўляюць з Зяленскім групамі па 7-10 чалавек, задаюць самыя вострыя пытанні пра ўнутраную і знешнюю палітыку.

Як інфармуе hromadske.ua, прэс-марафон можа працягнуцца больш за 10 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.