Вы тут

Зяленскі расказаў, калі ва Украіне будзе нанесены ўдар па карупцыі

Прэс-марафон Зяленскага / Reuters

Уладзімір Зяленскі расказаў, калі ва Украіне будзе нанесены ўдар па карупцыі. Падчас прэс-марафону ў Кіеве ён расказаў, што сілавікі маюць дэдлайн — 1 лістапада, калі мусяць прадаставіць першыя вынікі ў расследаванні гучных антыкарупцыйных спраў. Раней гэта абмяркоўвалася на некалькіх нарадах.

"Праваахоўнікі павінны (мы гэта абмяркоўвалі на нарадах) па некалькіх гучных справах паказаць вынік", — сказаў Зяленскі. Паводле яго слоў, ён хоча, "каб усе закончылі займацца піярам, а быў бы рэальны вынік".

Як вядома, барацьба з карупцыяй была адным з галоўных пунктаў у праграме кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага. Аднак пасля яго перамогі ва ўкраінцаў пачалося расчараванне, паколькі няма інфармацыі пра расследаванне гучных крымінальных спраў па карупцыі.

Падчас прэс-марафону Зяленскі заявіў, што яго місія на пасадзе прэзідэнта — гэта завяршэнне вайны на Данбасе. Ён крытыкаваў экс-прэзідэнта Пятра Парашэнку, які выступіў супраць развядзення войск. "Памылка Парашэнкі толькі ў адным: што яму падаецца, што ён можа быць лідарам новага Майдана, і ён гатовы... крыху падштурхоўвае людзей і сваімі сродкамі масавай інфармацыі, і сваімі дзеяннямі", — сказаў украінскі прэзідэнт.

Што да прамой сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, то Зяленскі не супраць яе, але гаворкі пра яе няма, "таму што ўсе супраць". Разглядаецца варыянт сустрэчы ў рамках саміта "нармандскага фармату". Галоўная яго тэма — спыненне вайны на Данбасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.