ФСБ заяўляе, што сарвала план ўкраінскай выведкі па крадзяжы баявых самалётаў РФ

Ваенныя самалёты РФ / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Ваенныя самалёты РФ / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Расія заяўляе, што сарвала аперацыю ўкраінскай ваеннай выведкі па крадзяжы баявых самалётаў ВКС Расіі. Паводле звестак расійскага ФСБ, аперацыя курыравалася "краінамі NATO".

"Планавалася схіліць расійскіх лётчыкаў ажыццявіць пералёт і пасадку паветраных судоў на кантраляваныя УСУ аэрадромы", — гаворыцца ў паведамленні службы бяспекі.

Расійскіх ваенных лётчыкаў, паводле звестак ФСБ, вербавалі, прапаноўваючы грошы і грамадзянства адной з краін ЕС, пішуць "Известия".

А што з цывільнымі лётчыкамі?

Незадоўга да гэтага Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны заяўляла, што Расія выкарыстоўвала цывільны персанал сваіх дзяржаўных авіяцыйных прадпрыемстваў для ваенных перавозак.

З дакумента, апублікаванага ГУВ, вынікае, што Расія магла выкарыстоўваць для вайсковых перавозак у Беларусь 7 самалётаў тыпу Ан-124-100 "Руслан" і 15 транспартных самалётаў Іл-76 МД.

"Экіпажы самалётаў Ан-124-100 і Іл-76 МД неаднаразова ажыццяўлялі перавозку асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі для ўдзелу ў вайне супраць народа Украіны", — гаворыцца ў заяве ГУВ.

Ваенная выведка Украіны адзначае, што ў "сацыяльных сетках і прыватных размовах лётчыкі выказваюць незадаволенасць сваім удзелам у забеспячэнні баявых дзеянняў". Яны скардзяцца на тое, што не могуць выехаць за мяжу і вывезці з краіны сем'і.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі