ФСБ: І на лясных дарогах з Беларусі правяраюць пашпарты нарады памежнікаў

ФСБ: І на лясных дарогах з Беларусі правяраюць пашпарты нарады памежнікаў

Рэжым памежнай зоны з Беларуссю пачынае дзейнічаць у Расіі з 7 лютага. Але, па словах афіцыйнага прадстаўніка Памежнай службы ФСБ Расіі, нічога ў іх працы не зменіцца.

Прадстаўнік Памежнай службы ФСБ Расіі: “Нічога не зменіцца. На выезд з Расіі ― не кантралюецца, на ўезд ― дакументы правяраюцца”.

Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, ніякіх дадатковых пастоў і пунктаў кантролю на мяжы з Беларуссю не з’явіцца. У той жа час, у Памежнай службе ФСБ Расіі сцвярджаюць, што ўжо і цяпер дакументы правяраюцца не толькі ў пасажыраў аўтамабіляў і цягнікоў, але нават і ў электрычках, што звязваюць памежныя беларускія і расійскія гарады. І нават на прасёлачных ды лясных дарогах выстаўленыя нарады памежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі