Вы тут

Фрыстайлістка Раманоўская эмацыйна напісала, якім быў для яе мінулы год

Аляксандра Раманоўская / instagram.com/curly_haired_lion/

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская эмацыйна напісала ў Instagram, якім быў для яе мінулы год, як ён паўплываў на яе жыццё. Летась чэмпіёнка свету, спартсменка 2019 года ў Беларусі асудзіла гвалт сілавікоў, выступіла за новыя выбары, і адчула ціск на сябе з боку спартыўных чыноўнікаў: яе звольнілі з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле за прагулы (яна вазіла ў бальніцу хворага бацьку).

Раманоўская прыгадвае падзеі 7 лютага ў мінулым і пазамінулым гадах. У 2019-м яна стала чэмпіёнкай свету. Ёй здавалася, што "ўсё найлепшае наперадзе". Але сёлета "нічога не засталося, акрамя болю": гэта і траўма, якую залечвала, і хвароба бацькі, які стаў інвалідам.

Аляксандра Раманоўская стараецца ў такой сітуацыі не губляць аптымізму: "Але ты ўсё яшчэ не можаш дазволіць сабе здацца і апусціць рукі, і спрабуеш выгадаваць штучна сваё "усё будзе добра" паўтараючы яго тысячы разоў сам сабе, каб паверыць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.