Францыю, Англію і Бельгію ў ½ фіналу ЧС па футболе вывелі… мігранты

Францыю, Англію і Бельгію ў ½ фіналу ЧС па футболе вывелі… мігранты

Францыя, Англія і Бельгія апынуліся ў паўфінале чэмпіянату свету па футболе шмат у чым дзякуючы мігрантам. Такія высновы робіць Прессбол, аналізуючы склад нацыянальных зборных гэтых краінаў.

Склад зборнай Францыі, заяўлены на мундыяль, на 78,3% мае іншаземны бэкграўнд. Напрыклад, зорка гэтай каманды Кіліян Мбапе нарадзіўся ў прыгарадзе Парыжа ў маці-алжыркі і бацькі-камерунца, а Поль Пагба мае гвінейскае паходжанне.

Бельгійская і англійская каманды амаль напалову складаюцца з гульцоў, якія маюць карані ў іншых краінах. Форвард Бельгіі Рамелу Лукаку, які паходзіць з Конга, на сёлетнім чэмпіянаце адзначыўся чатырма галамі. За Англію выступае Дэле Алі, бацька якога — бізнэсмен з Нігерыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі