Францыя наўрад ці будзе ўдзельнічаць у тэндэры на будаўніцтва АЭС

Умовы тэндэру на будаўніцтва АЭС, абвешчаныя Беларуссю, не адпавядаюць магчымасцям французскага боку. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс" Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо. Спадарыня Мюсо адзначыла, што амбасада не ўмешваецца ў гэтыя камерцыйныя перамовы. Аднак, паводле яе звестак, тып рэактара, які жадаюць будаваць у Беларусі, не зусім падобны да тых АЭС, што будуе французская кампанія Areva.

Нагадаем, што Міністэрства энергетыкі Беларусі накіроўвала запрашэнне на ўдзел у праекце па будаўніцтве АЭС тром асноўным сусветным кампаніям - Areva (Францыя, Нямеччына), Westinghouse-Toshiba (ЗША, Японія) і дзяржкарпарацыі па атамнай энергіі "Росатам" (Расія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі