Французы будуць праектаваць і будаваць новы саркафаг на Чарнобыльскай АЭС

Праектаваць і будаваць новы саркафаг на Чарнобыльскай АЭС будзе французскае прадпрыемства “Novarka”.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прызнаў яго пераможцам тэндэра. Таксама ЕБРР, МНС Украіны і Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства “Чарнобыльская АЭС” заключылі два пагадненні, у адпаведнасці з якімі Україна атрымае амаль 364 мільёны еўра.

Гэтыя грошы мусяць быць выкарыстаныя на мерапрыемствы па вывядзенню Чарнобыльскай АЭС з эксплуатацыі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі