Франак Вячорка прызваны законна, лічаць у Міністэрстве абароны

іраўнік маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Франак Вячорка прызваны на тэрміновую службу на законных падставах, заявілі на сустрэчы з журналістамі 30 студзеня ў Мінску прадстаўнікі Міністэрства абароны.

Паводле слоў начальніка прэс-службы Мінабароны Вячаслава Раменчыка, Ф.Вячорка прыдатны па стане здароўя для праходжання ваеннай службы. "Ён не можа праходзіць службу ў сілах спецыяльных аперацый, дык ён туды і не трапіць", — дадаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў.

В.Раменчык зазначыў, што згодна з Канстытуцыяй і законам аб воінскім абавязку і ваеннай службе да прызыву прыцягваюцца грамадзяне мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў незалежна ад палітычных поглядаў і веравызнання. Паводле яго слоў, Ф.Вячорку дадзена магчымасць "навучыцца выконваць свой  абавязак і канстытуцыйны доўг". В.Раменчык заявіў, што калі Ф.Вячорка лічыць, што пры яго прызыве парушаны закон, ён можа звяртацца ў суд.

Прадстаўнікі Мінабароны абверглі інфармацыю аб тым, што ў воінскую часць маладога чалавека даставілі ў наручніках.

Каментуючы негатыўную рэакцыю міжнародных структур на прызыў у беларускую армію маладых апазіцыйных палітыкаў, У.Макараў заявіў: "Гэта класічная інфармацыйная акцыя. Яна скіравана супраць краіны і яе шматвектарнай палітыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі