Фотарэпартаж: Як Еўрабачанне мяняе левы бераг Кіева

Фота: ru.hromadske.ua
Фота: ru.hromadske.ua

15 мая 2016 спявачка Джамала перамагла на Еўрабачанні з песняй "1944". У нацыянальным адборы Кіеў спаборнічаў з пяццю іншымі гарадамі Украіны за права прымаць конкурс у 2017 годзе. Атрымаўшы перамогу, горад пачаў працэс падрыхтоўкі да правядзення Еўрабачання.

Спецыяльна да конкурсу на найвышэйшым узроўні было прынятае рашэнне рэканструяваць інфраструктуру вакол Міжнароднага выставачнага цэнтра і станцыі метро "Левабярэжная". "Грамадскае" ў лічбах і фотаздымках распавядае, як і за якія грошы змяняецца левы бераг да прыезду гасцей з Еўропы на галоўную эстрадную падзею года.

Станцыя метро "Левабярэжная" часткова закрылася на рамонт у пачатку сакавіка. Неўзабаве адкрыўся заходні выхад з метро і закрыўся ўсходні. Па дадзеных дэпартамента транспартнай інфраструктуры КГГА, мэтавых грошай на рамонт "Левабярэжкі" ў 2017 годзе не вылучалася, "Кіеўскі метрапалітэн" выдаткоўвае ўласныя сродкі на гэтыя працы — $ 24 000.

Чыноўнікі вылучылі са спецыяльнага фонду кіеўскага бюджэту ў цэлым каля $ 3 143 000 на рамонт вуліц і асфальту на Русанаўскай набярэжнай, вул. Акіпнай, Левабярэжнай плошчы, Кахоўскім пуцеправодзе і часткова моста "Метро". Больш за 107 000 даляраў гарадскія ўлады выдаткавалі на ўстаноўку трох святлафораў каля выставачнага цэнтра, дзе будзе праходзіць конкурс.

Выставачны цэнтр з усіх бакоў закрыты платамі, прайсці ўнутр без спецыяльнага дазволу нельга. Паліцыянты, якія ахоўваюць тэрыторыю, забараняюць фатаграфаваць, перыметр патрулююць вайскоўцы.

Па дадзеных КГГА, 143 000 даляраў вылучана на падрыхтоўку да Еўрабачання з кіеўскага бюджэту на азеляненне раёна вакол "Левабярэжкі".

Яшчэ 32 000 даляраў плануюць выдаткаваць на капрамонт грамадскіх прыбіральняў у Гідрапарку і 46 000 даляраў — на абслугоўванне мабільных туалетных кабін. Найбольш затратная частка — рэканструкцыя фантанаў на "Майдане Незалежнасці": на гэта вылучана 1 071 000 даляраў.

Па ініцыятыве некалькіх дэпутатаў Кіеўскай рады перад конкурсам знеслі лагер на вуліцы Канальнай каля Дарніцкага моста, дзе тры гады жылі цыгане. "Нам як тытульнай нацыі трэба зрабіць усё для бяспечнага жыцця ўсіх суполак на тэрыторыі Украіны", — пісаў адзін з ініцыятараў выгнання цыган Уладзімір Нетрабенка. У пачатку красавіка на тэрыторыі лагера адбылося некалькі пажараў, а ў сярэдзіне красавіка лагер разраўнавалі экскаватарамі.

Кацярына Сергацкова / Фота: Jovan, ru.hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі