Фотафакт: жыхар Віцебска знайшоў скрыню з ртутнымі тэрмометрамі
![Фотафакт: жыхар Віцебска знайшоў скрыню з ртутнымі тэрмометрамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc00002_326810_800x600_mc.jpg.webp?itok=pxFQ5pNJ)
Жыхар Віцебска знайшоў сярод смецця скрыню з ртутнымі тэрмометрамі. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, сваю знаходку мужчына перадаў ратавальнікам. У скрыні былі 35 прамысловых ртутных тэрмометраў. У іх знаходзілася каля 300 грамаў ртуці.
Супрацоўнікі МНС змясцілі тэрмометры ў пункт часовага захавання для іх далейшай утылізацыі.