Фотафакт: пасля шматлікіх скаргаў у Брэсце пачалі ўкладваць тратуар

Яшчэ ў сакавіку 2013 году грамадскія актывісты пачалі кампанію "Тысяча і адна яміна". Было налічана каля 1000 выбоін на дарожным пакрыцці працягласцю ўсяго ў 500 (!) метраў. Актывісты кампаніі “Гавары праўду!” разам з мясцовымі жыхарамі склалі зварот да кіраўніцтва гораду.

Як паведаміў Еўрарадыё ініцыятар кампаніі Ігар Маслоўскі, дарогу для аўтамабіляў адрэмантавалі праз некалькі месяцаў, аднак з'яўленне тратуару зацягнулася яшчэ больш чым на год.

Маслоўскі: "Зараз мы можам з упэўненасцю сказаць, што тут фактычна будуць выкананыя ўсе патрабаванні, якія мы ставілі перад уладамі. Адбылася рэканструкцыя 2 праездаў і цалкам вуліцы Ракасоўскага. Апошняе, што заставалася, — гэта акурат пешаходны тратуар".

Па словах грамадскага актывіста, для дасягнення станоўчага выніку прыйшлося сабраць больш за 1100 подпісаў і напісаць не адну скаргу ў розныя гарадскія інстанцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі