Фотафакт: на "Футбольным фэсце" на трыбуну не прапускаюць з півам

На "Футбольным фэсце", які праходзіць у Палацы спорту "Уручча", на трыбуну не прапускаюць з півам. Хаця да гэтага арганізатары абяцалі, што такіх праблем не будзе, піша pressball.by.

Як вядома, для заўзятараў збіраліся наладзіць сапраўднае свята — там арганізаваны прагляд сённяшняга футбольнага матча Галандыя — Беларусь (ён пачнецца ў 21.45, пабачыць яго можна будзе на тэлеканале "Беларусь 2"). Аднак незадоўга да пачатку мерапрыемства міліцыя аб'явіла, што праносіць піва на трыбуну забаронена. У гэты час гандляры півам ужо абсталёўвалі кропкі на арэне. У выніку заўзятары п'юць піва ў фае.

Фота: pressball.by