Фотафакт: Мінская міліцыя рыхтуецца да затрыманняў на Кастрычніцкай

Фотафакт: Мінская міліцыя рыхтуецца да затрыманняў на Кастрычніцкай

Мінская міліцыя рыхтуецца да затрыманняў на Кастрычніцкай плошчы, дзе апазіцыя сёння мяркуе правесці яшчэ адну акцыю.

Раніцай туды прыгналі 12 аўтазакаў. Машыны стаяць уздоўж вуліцы Энгельса. Калона расцягнулася ад Палацу рэспублікі да Купалаўскага тэатра.

У падземным пераходзе каля плошчы дзяжурыць шмат міліцыянтаў. На самой плошчы амаль няма людзей. Каля Прэзідэнт-гатэля паставілі машыну з гукаўзмацняльнай тэхнікай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі