Фотафакт: міністр замежных спраў Польшчы наведаў Курапаты пад Мінскам

Фотафакт: міністр замежных спраў Польшчы наведаў Курапаты пад Мінскам

22 сакавіка пачаўся двухдзённы працоўны візіт міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусь. Спачатку ён наведаў Курапаты пад Мінскам. Там пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяр сталінскага рэжыму — беларусаў, палякаў, яўрэяў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Вашчыкоўскі ўшанаваў іх памяць, да ўсталяваных у Курапатах крыжоў быў ускладзены вянок.

Сёння мусіць адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі