Фотафакт: Лявон Вольскі зрабіў сабе дрэды
Вядомы музыка Лявон Вольскі з’явіўся на публіцы з новай прычоскай: на фестывалі Lidbeer у Лідзе публіка ўбачыла яго з дрэдамі.
Праўда, каментатары ў сацыяльных сетках, куды трапілі фота Вольскага ў нязвыклым вобразе, мяркуюць, што дрэды штучныя.
Дарэчы, 21 верасня ў сталічным Prime Hall Лявон Вольскі дасць сольны канцэрт, падчас якога ён выканае альбом "Белая яблыня грому" і лепшыя песні. Квіткі ад 30 да 48 рублёў.