Каля 10 тысяч чалавек у вялізнай чарзе да "Дароў вешчуноў" (фота, відэа)

Там ўсталяваныя два намёты з абагрэвам для ўсіх жадаючых. Там жа людзей могуць агледзець медыкі. Сёння доступ да рэліквіі адкрыты да 22-й гадзіны.



Нагадаем, у пятніцу ў нашу краіну прывезлі з Расіі хрысціянскую рэліквію "Дары вешчуноў". Яна будзе знаходзіцца ў храме на тэрыторыі мінскага Дома міласэрнасці (раён станцыі метро "Усход"). Доступ да яе будзе адкрыты з 8.00 да 22.00 з 18-га да 23 студзеня. Як чакаецца, 24 студзеня "Дары вешчуноў" павязуць у Кіеў.

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел з'яўленне ў Беларусі "Дароў вешчуноў" назваў невыпадковым: "Сёння на нашай Беларускай зямлі адбываецца гістарычная, я б нават сказаў, містычная падзея".


Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі